Беларусы абазвалі казлом, а я рускі, б*! — у Івацэвічах затрымалі "Z-патрыётаў"

Затрыманне Z-патрыётаў у Івацэвічах / калаж Еўрарадыё
Затрыманне Z-патрыётаў у Івацэвічах / калаж Еўрарадыё

У Івацэвічах (Брэсцкая вобласць) увечары 17 чэрвеня затрымалі дваіх мужчын з аўтамабіля на расійскіх нумарах, з літарай Z на заднім шкле. Красовер быў запаркаваны на стаянцы супермаркета "Санта".

Сведкамі затрымання сталі многія наведвальнікі крамы. Яны знялі тое, што адбывалася, на відэа.

Верагодна, паміж затрыманымі і кімсьці, хто не патрапіў у кадр, адбыўся канфлікт. "Мяне казлом абазвалі беларусы. А я рускі б*!", — крычаў мужчына ў сіняй футболцы і шортах, седзячы на асфальце са скручанымі ззаду рукамі.

Акрамя супрацоўнікаў ДАІ на месца прыехалі людзі ў вайсковай форме з аўтаматамі. На месцы была яшчэ і жанчына, якая спрабавала заступацца за дваіх затрыманых мужчын. Але яе неўзабаве акуратна адвялі ў бок тыя самыя людзі ў вайсковай форме. Сыходзячы, жанчына пагражала разбіць нечую камеру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі