Беларусы аддаюць на харчаванне больш за 41% спажывецкіх выдаткаў

Беларусы аддаюць на харчаванне больш за 41% спажывецкіх выдаткаў

На прадукты харчавання беларусы аддаюць 41,3% сваіх спажывецкіх выдаткаў. Пра гэта сведчаць вынікі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў студзені-верасні 2017 года, размешчаныя на сайце Белстата, перадае БЕЛТА.

На куплю нехарчовых тавараў сем'і вылучаюць 31% ад агульнай сумы спажывецкіх выдаткаў, на аплату паслуг — 24,7%.

Паводле апытання, сёлета ў студзені-верасні грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 965,2 рубля ў месяц, прычым 738,5 рубля (76,5%) з іх — гэта спажывецкія выдаткі.

Таксама даследаванне паказала, што ў студзені-верасні наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку ў Беларусі склалі 1026,7 рубля ў месяц. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу гэты паказчык роўны 1096,3 рубля ў месяц, а ў сельскіх населеных пунктах — 843,4 рубля ў месяц.

Спажывецкія выдаткі — гэта выдаткі хатніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку грамадскае), куплю алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У іх склад не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога ды іншыя выдаткі, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе выдаткі, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і назапашваннем (банкаўскія ўклады, купля нерухомасці, замежнай валюты і гэтак далей).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі