Беларусы актыўна бяруць у доўг — за год аб'ём крэдытаў вырас у паўтара разу
У большасці выпадкаў крэдыты ў Беларусі бяруць на спажывецкія патрэбы, ілюстрацыйнае фота
Беларусы актыўна бяруць крэдыты ў банках — за год аб'ём крэдытавання вырас у 1,5 разу (на 3,64 млрд рублёў). Пра гэта піша рэсурс Reform.by са спасылкай на статыстыку Нацбанка.
Усяго за дзесяць месяцаў жыхары краіны ўзялі ў доўг у банкаў 10,7 млрд рублёў. Толькі ў кастрычніку беларусы аформілі крэдытаў на 1,25 млрд рублёў. Большасць крэдытаў — спажывецкія, іх выдалі на 8,59 млрд рублёў. І гэта таксама ў паўтара разу больш, чым летась. Аб'ём крэдытавання нерухомасці вырас на 63,1% да 2,1 млрд рублёў.
Запазычанасць беларусаў перад банкамі на 1 лістапада складала 19,76 млрд рублёў. За год яна павялічылася на 18,8%. Пры гэтым пратэрмінаваная запазычанасць за год крыху скарацілася — да 34,5 млн рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.