Беларусы не змогуць прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах за мяжой

Беларусы замежжа не змогуць прагаласаваць

Беларусы замежжа не змогуць прагаласаваць / sb.by

Стварэнне выбарчых участкаў за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах не прадугледжана беларускім заканадаўствам, пра гэта паведаміў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

— У нас пасля адзінага дня галасавання заканадаўства не змянілася. Ім не прадугледжана стварэнне выбарчых участкаў за мяжой. Але для тых грамадзян, якія, магчыма, прыедуць з-за мяжы прыняць удзел і не маюць тут рэгістрацыі і пастаяннай прапіскі, будзе выдзелены адзін з участкаў ,— расказаў старшыня ЦВК.

Нагадаем, учора стала вядома, што чарговыя выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025. Лукашэнка ўжо паспеў заявіць, што будзе браць у іх удзел.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі