Беларусы прайгралі фінам 0:2, у Гатаўца страсенне мозгу (відэа)
Па папярэдняй інфармацыі, абаронца зборнай Беларусі па хакеі Кірыл Гатавец атрымаў страсенне мозгу падчас матчу са зборнай Фінляндыі. На 36-й хвіліне сустрэчы ён апынуўся на лёдзе пасля сілавога прыёма фінскага нападаючага Оскара Осалы. Дактары некалькі хвілінаў "калдавалі" над Гатаўцом. Пасля беларускага хакеіста паклалі на насілкі і адправілі ў лякарню.
У адсутнасць Кірыла Гатаўца лік сустрэчы не змяніўся, нягледзячы на вялікія намаганні беларусаў, якія на апошніх хвілінах матчу пайшлі ва-банк і замянілі Андрэя Мезіна пятым (пасля двайнога выдалення Стасевіча і Іманена) палявым гульцом. Нашая зборная прайграла фінам 0:2 і засталіся на апошнім радку кваліфікацыйнай Групы Е з нулём ачкоў.