Беларусы заваявалі 7 медалёў на этапе Кубка свету па веславанні
Беларускія спартоўцы заваявалі 7 медалёў на першым у гэтым сезоне этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ. Спаборніцтвы прайшлі ў французскім Вішы, інфармуе БЕЛТА. На вышэйшую прыступку пастамента ўздымаліся алімпійскія чэмпіёны Андрэй і Аляксандр Багдановічы: ім не было роўных сярод экіпажаў каноэ-двоек на дыстанцыі 1000 м. Акрамя таго, браты Багдановічы разам з Дзмітрыем Рабчанкам і Аляксандрам Ваўчэцкім выйгралі і сярод каноэ-чацвёрак. Яшчэ адно золата беларускай каманды на рахунку Дзяніса Гаражы, які стаў найлепшым у спаборніцтвах каноэ-адзіночак на 500 м.
Срэбранымі прызёрамі ў Вішы сталі Алег Юрэня сярод байдарак-адзіночак на 1000 м, каноэ-двойка ў складзе Дзмітрыя Рабчанкі і Аляксандра Ваўчэцкага на 500 м.
Бронзавыя медалі ў актыве байдаркі-чацвёркі ў складзе алімпійскіх чэмпіёнаў Рамана Петрушэнкі, Вадзіма Махнева, Артура Літвінчука і Аляксея Абалмасава, якія сталі трэцімі ў фінальным заездзе на 1000 м. Таксама бронзавыя медалі дасталіся братам Андрэю і Аляксандру Багдановічам сярод каноэ-двоек на дыстанцыі 200 м.