Беларусы змогуць наведваць Бразілію без афармлення віз

Беларусы змогуць наведваць Бразілію без афармлення віз

Беларусы змогуць наведваць Бразілію без афармлення віз. Бязвізавы рэжым паміж краінамі пачынае дзейнічаць з 25 лістапада. Ён распаўсюджваецца на турыстычныя паездкі да 2 разоў на год тэрмінам да 90 дзён кожная, паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook прэс-служба амбасады Бразіліі ў Беларусі.

БелаПАН нагадвае, што міжурадавае пагадненне паміж нашай краінай і Бразіліяй па пытанні адмены віз было заключана ў чэрвені мінулага года. Палата прадстаўнікоў ратыфікавала яго 5 кастрычніка 2016-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі