"Белавія" з 1 верасня прыпыняе продаж квіткоў

"Белавія" / 1prof.by

"Белавія" / 1prof.by

Авіякампанія "Белавія" з 1 верасня прыпыняе продаж квіткоў. Іх не будуць прадаваць ні ў офісах авіякампаніі, ні ў агентаў, ні на сайце, ні ў мабільным дадатку.

Як тлумачыць прэс-служба кампаніі, гэта звязана з тэхнічнымі работамі па пераходзе на расійскую сістэму браніравання "Леанарда".

1 верасня з 20:00 немагчыма будзе ні забраніраваць, ні купіць, ні абмяняць, ні вярнуць квіткі.

Пасажыраў, якія ўжо забраніравалі, але яшчэ не аплацілі паездку, просяць аплаціць і аформіць авіяквіткі да 20:00 1 верасня 2023 года.

Тым, хто не паспее заплаціць за квіток да названага часу, браніраванне анулююць.

На які тэрмін прыпыняецца продаж квіткоў, у "Белавія" не ўдакладняюць і просяць сачыць за навінамі кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі