Белчыгунка выявіла за год 6600 "зайцоў"
Чыгунка
За 2023 год на Беларускай чыгунцы выявілі і прыцягнулі да адказнасці больш за 6600 "зайцоў", паведамляе яе прэс-служба. Гэта ў сярэднім па 18 чалавек штодня.
Штраф за праезд без квітка складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні (з Новага года адна базавая — 40 рублёў).
Пасажыр без квітка, выяўлены ў цягніку, абавязаны аплаціць не толькі штраф, але і кошт праезду ад станцыі пасадкі да станцыі свайго прызначэння плюс кошт паслугі па афармленні праязнога дакумента ў цягніку.
"Праблема безбілетнага праезду грамадзян застаецца актуальнай для Беларускай чыгункі", — прызнаюцца ў ведамстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.