"Белэнерга": у Беларусі ад стыхіі пацярпелі паўтары тысячы населеных пунктаў
У Беларусі ад стыхіі пацярпелі паўтары тысячы населеных пунктаў (яны часова засталіся без электрычнасці), паведамляе "Белэнерга". У 1350 з іх на раніцу пятніцы ўжо было адноўлена энергазабеспячэнне, працы працягваліся ў 240 — у раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Аварыйна-аднаўленчымі і рамонтнымі працамі займаюцца больш за 200 чалавек і 71 адзінка тэхнікі.
Напярэдадні прайшлі залевы, навальніцы з моцным ветрам (на ўсходзе краіны парывы ветру перавышалі 30 м/с). У трох раёнах Магілёўшчыны з-за падзення дрэваў спыняліся цягнікі. Ёсць ахвяры ў Мінску і Салігорску. У Жлобіне шпіталізавалі дзяўчыну, на якую ўпала дрэва.
Ратавальнікі маюць даныя пра пашкоджаныя будынкі і аўтамабілі ў 16 населеных пунктах па краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.