"Белнафтахім": Пастаўкі нафты з Расіі на НПЗ Беларусі не спыняліся

Канцэрн "Белнафтахім" 4 студзеня аспрэчыў паведамленні СМІ пра спыненне паставак нафты з РФ на нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) Беларусі. Як нагадвае РІА "Новости", канцэрн аб'ядноўвае беларускія прадпрыемствы нафтавай галіны. Інфармацыя пра спыненне паставак не адпавядае рэчаіснасці, нафта паступае ў Беларусь і для транзіту, і для перапрацоўкі, заявіла прэс-сакратар "Белнафтахіму" Марына Касцючэнка.

Па яе словах, складанасці ў перамовах па дамове паміж Расіяй і Беларуссю пра гандаль нафтай у 2010 годзе не паўплывалі на працу беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

Таксама і агенцтва БЕЛТА паведаміла, што беларускія НПЗ працуюць у звычайным рэжыме: "ААТ "Нафтан" і ААТ "Мазырскі НПЗ" у цяперашні час працуюць па звычайным графіку. Нафта ў Беларусь паступае, аб'ёмы паставак дастатковыя для звычайнага графіку працы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі