"Белпошта" будзе браць 15% за выдачу грошай па міжнародных пераводах
"Белпошта" з 4 ліпеня ўводзіць плату за выдачу і пералік наяўных грошай пры атрыманні міжнародных паштовых грашовых пераводаў — 15% ад сумы, перадае БЕЛТА.
Плата не будзе спаганяцца пры выплаце міжнародных паштовых грашовых пераводаў па сацыяльна значных негандлёвых плацяжах. Для гэтага атрымальнік павінен паказаць арыгінал дакумента або яго копію, завераную ў вызначаным заканадаўствам парадку, які пацвярджае прыналежнасць міжнароднага пераводу да сацыяльна значных негандлёвых плацяжоў (выканаўчы ліст, рашэнне суда, даведка аб налічэнні пенсіі ды іншае).
Пералік сацыяльна значных негандлёвых плацяжоў вызначаны пагадненнем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 9 верасня 1994 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.