З 1 красавіка ў Беларусі зменяцца нормы бязмытнага ўвозу тавараў

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць праз некалькі дзён

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць праз некалькі дзён / pixabay.com

З 1 красавіка ў Беларусі зменяцца нормы бязмытнага ўвозу тавараў. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, фізічным асобам можна будзе ўвозіць тавары для асабістага карыстання на суму да 500 еўра і 25 кг (цяпер — да 1000 еўра і 31 кг). Калі тавары ўвозяцца для фізасоб у міжнародных пасылках і перавозчыкамі, прадугледжаны нормы 200 еўра і 31 кг. Што да тавараў, якія ўвозяцца паветраным транспартам, то нормы засталіся ранейшыя — 10 тысяч еўра і 50 кг.

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі рэгулярна падоўжываў дзеянне нормаў бязмытнага ўвозу тавараў. Апошні раз — восенню 2023-га. Гэтае рашэнне перастане дзейнічаць 1 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі