Ліміт на бязмытны ўвоз тавараў да 1000 еўра падоўжылі на паўгода

Мытная служба

Мытная служба / polotsk-psv.by

Павышаныя нормы бязмытнага ўвозу тавараў будуць дзейнічаць яшчэ паўгода — да 1 красавіка 2024-га. Такое рашэнне прыняў савет Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамляе прэс-служба Мінэканомікі Беларусі.

Пад гэтае рашэнне трапляюць як тавары, якія ўвозяцца наземным транспартам і ў пешым парадку, так і тыя, што перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўляюцца перавозчыкамі.

Павышаныя нормы дазваляюць фізічным асобам увозіць тавары на суму да 1000 еўра. Гэтыя нарматывы былі ўведзеныя летась пад уплывам міжнародных санкцый супраць Беларусі і Расіі. Пазней савет ЕЭК падаўжаў дзеянне гэтай меры.

Калі б цяпер павышаныя ліміты не былі падоўжаныя, то з 1 кастрычніка бязмытна можна было б увозіць тавары на суму толькі да 200 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі