"Белтэлекам" папярэдзіў аб праблемах з прыёмам плацяжоў падчас дэнамінацыі

"Белтэлекам" папярэдзіў аб праблемах з прыёмам плацяжоў падчас дэнамінацыі

Кампанія "Белтэлекам" паведамляе, што прыём плацяжоў за паслугі напрыканцы чэрвеня будзе працаваць у абмежаваным рэжыме. Гэта звязана з дэнамінацыяй, абвешчанай на 1 ліпеня.

Усім абанентам рэкамендуюць загадзя і ў неабходных памерах папоўніць свае асабовыя рахункі, каб не сутыкнуцца з часовым адключэннем.

Ужо з 23-й гадзіны 30 чэрвеня будзе немагчыма аплаціць за паслугі РУП "Белтэлекам" любым спосабам — наяўнымі, безнаяўнымі плацяжамі як у сэрвісным цэнтры "Белтэлекама", так і пры дапамозе АРІП, у тым ліку праз інфакіёскі ды іншыя інтэрнэт-сэрвісы банкаў. Таксама будзе немагчыма заплаціць з дапамогай картак экспрэс-аплаты (у тым ліку віртуальных).

Залічэнне плацяжоў пачнецца, як паведамляецца на сайце "Белтэлекама", пачнецца "па завяршэнні работ па дэнамінацыі ў парадку чарговасці, але не пазней за 4 ліпеня".

Дарэчы, з 23-1 гадзіны 30 чэрвеня па 6-ю гадзіну 1 ліпеня будзе абмежаваны доступ у інтэрнэт праз карткі Wi-Fi (у тым ліку віртуальныя).

Таксама паведамляецца, што з 00.00 гадзін 26 чэрвеня да 00.00 гадзін 4 ліпеня будзе недаступны сэрвіс "Абяцаны плацёж" для паслуг з авансавай формай аплаты (byfly, ZALA, "Максіфон", пакеты паслуг "Ясна 10", "Ясна 50", "Сямейны" ды інш. ).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі