Праект цэнтра ў былым аўтавакзале "Усходні" называюць "грандыёзным"

Улады спадзяюцца, што цэнтр стане месцам прыцягнення дзяцей

Улады спадзяюцца, што цэнтр стане месцам прыцягнення дзяцей / t.me/minskstroybelarus/

Праект стварэння гарадскога Цэнтра тэхнічнай творчасці для дзяцей і моладзі ў былым мінскім аўтавакзале "Усходні" "Мінскбуд" называе "грандыёзным". Там ствараецца "інавацыйная адукацыйная пляцоўка ў галіне тэхналогіі, інжынерыі, матэматыкі, стымулюючая хлопцаў і дзяўчат да вынаходніцтва і навуковай дзейнасці".

У цэнтры збіраюцца стварыць навучальныя лабараторыі авія- і ракетамадэлявання, аўтамадэлявання, робататэхнікі, радыёэлектронікі, 3Д-мадэлявання, суднамадэлявання, беспілотнікаў, дзіцячага IT-цэнтра ды іншага. Для таго, каб дзеці маглі выпрабоўваць свае мадэлі, пабудуюць трасы, пляцоўкі і нават мабільны каркасны басейн.

Праект на замову Мінгарвыканкама распрацаваў "Мінскпраект".

Аўтавакзал "Усходні" пабудавалі ў 1983 годзе. Ён дзейнічаў да 1 чэрвеня 2016-га. Пасля адкрыцця новага аўтавакзала "Цэнтральны" ў 2011-м аб'ёмы перавозак "Усходняга" сталі скарачацца: за чатыры гады яны знізіліся амаль утрая. Таму ў 2016 годзе было вырашана закансерваваць будынак. У 2018-м яго збіраліся зрабіць выставачным цэнтрам. Чыноўнікі таксама казалі, што гэта будзе “унікальны гарадскі аб’ект”.

Праект цэнтра ў былым аўтавакзале "Усходні" называюць "грандыёзным"
Праект цэнтра ў былым аўтавакзале "Усходні" называюць "грандыёзным"
Праект цэнтра ў былым аўтавакзале "Усходні" называюць "грандыёзным"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі