Дзень кіберпартызан: ці здольныя “кіберы” ператварыцца ў спецслужбу — эфір
Юльяна Шаметавец / Еўрарадыё
Беларускія кіберпартызаны працягваюць сваю “нябачную” вайну з лукашэнкаўскім рэжымам. Праўда, нябачная яна толькі таму, што адбываецца ў кіберпрасторы, але імгненна становіцца гіперзаўважнай, як толькі кіберпартызаны здзяйсняюць сваю чарговую кібератаку альбо выкладаюць у сацсеткі атрыманыя звесткі і запісаныя перамовы чыноўнікаў ці сілавікоў. Адметна, што “пасвяцца” ў дзяржаўных сетках лукашыстаў не толькі айчынныя, але і кітайскія хакеры — яны былі заўважаныя нашымі кіберпартызанамі.
Што сёння адбываецца ў кіберпартызан, якімі акцыямі яны могуць пахваліцца? Як дзейнасць “кібераў” уплывае на функцыянаванне дзяржсетак і чым адметны беларускі аналаг Ютуба? Што ў дзяржсетках лукашыстаў шукаюць кітайскія хакеры і ці адгукнуліся яны на прапанову беларускіх кіберпартызан наконт супрацы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызан” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.