На "Івацэвічдрэве" падчас санкцый спадзяюцца на "кемлівасць" працаўнікоў

Часам здараюцца сур'ёзныя паломкі

Часам здараюцца сур'ёзныя паломкі / ivatsevichy.by

На "Івацэвічдрэве" расказалі, як працуюць падчас санкцый. У мясцовай раённай газеце выйшаў матэрыял, у якім асвятляецца праца цэха па вытворчасці ДСП-250 у новых умовах. Калісьці абсталяванне ўстанаўлівалі спецыялісты з Германіі. І ў выпадку "складаных паломак, у тым ліку тых, якія тычацца праграмнага забеспячэння, можна было разлічваць на [іх] дыстанцыйную кансультатыўную дапамогу". З-за санкцый цяпер гэта немагчыма. І што ж робяць на прадпрыемстве? Спадзяюцца "на свае сілы, досвед і кемлівасць" працаўнікоў.

Таксама на "Івацэвічдрэве" вымушана зрабілі стаўку на "аналагі асобных імпартных запчастак". Там сцвярджаюць, што яшчэ маюць запас "арыгінальных дэталяў", але іх запасы няўхільна змяншаюцца.

На прадпрыемстве прызнаюць, што здараюцца сур'ёзныя паломкі, калі завод можа спыніцца на суткі, але яны "здараюцца вельмі рэдка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі