Памёр вядомы італьянскі футбаліст Сальваторэ Скілачы

Сальваторэ Скілачы

Сальваторэ Скілачы / ČTK

Памёр вядомы італьянскі футбаліст Сальваторэ Скілачы. Як піша gazzetta.it, у апошнія гады ён змагаўся з ракам, перанёс дзве аперацыі. Нядаўна яго шпіталізавалі ў бальніцу Палерма. Скілачы было 59 гадоў.

У 1990-м Сальваторэ Скілачы быў прызнаны найлепшым футбалістам і бамбардзірам чэмпіянату свету. У складзе зборнай Італіі ён тады стаў бронзавым прызёрам. Форвард гуляў за такія вядомыя клубы, як "Ювентус" і "Інтэр". Ён завяршыў кар'еру ў 1997 годзе ў няпоўныя 33 гады з-за пастаянных боляў у спіне. Пасля гэтага адкрыў футбольную школу ў Італіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі