90% сённяшніх чыноўнікаў могуць застацца ў дзяржапараце новай Беларусі — Латушка

Павел Латушка

Павел Латушка

У дзяржапарат новай Беларусі не павінны трапіць толькі чыноўнікі з вышэйшага кадравага рэзерву Аляксандра Лукашэнкі. Прычым — толькі ў тым выпадку, калі яны ўчынілі злачынствы. Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніцы Аб’яднага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, паведамляе "Позірк".

На мінулых выходных у Варшаве прайшла Антыканферэнцыя "Belarusian ID Revival Days". Латушка 15 верасня выступаў у дыскусіі "Як стварыць у дэмакратычнай Беларусі сучасны нацыяльна-арыентаваны дзяржапарат, судовую сістэму і сілавыя ведамствы?"

Паводле Латушкі, спрэчныя выпадкі могуць быць вырашаныя ў судзе: "Павінны ісці суды, і суды будуць вырашаць".

Мадэратар дыскусіі журналіст Зміцер Міцкевіч заявіў, што некаторым з цяперашніх чыноўнікаў не даверыў бы ўскапаць гарод. Ён запытаўся: "Які адсотак з гэтага дзяржаўнага апарату можа быць уключаны ў апарат новай Беларусі?" У адказ на гэта Латушка назваў лічбу 90%.

У 2020 годзе, паводле Латушкі, прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Лукашэнку працяглы час кансультаваліся, як "упісаць у канцэпцыю нацыянальнай бяспекі нацыянальнае пытанне". На думку палітыка, у такой сітуацыі "яшчэ не ўсё страчана". Таксама ён згадаў, што экс-кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч хадзіў у Купалаўскі тэатр, калі Латушка быў там дырэктарам.

Кіраўнік НАУ прапанаваў падзяліць чыноўнікаў на тры катэгорыі: прарасійскія (яны павінны сысці, але "як вызначаць?", пытаецца Латушка), і дзве катэгорыі прадзяржаўных — тыя, каму блізкае нацыянальнае адраджэнне, і тыя, каму не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі