Як захаванню беларускай нацыі дапаможа Антыканферэнцыя ў Варшаве — эфір
Павел Баркоўскі і Аліна Коўшык
Стратэгічная Антыканферэнцыя “Belarusian ID Revival Days” пройдзе 14–15 верасня ў Варшаве. Паводле арганізатараў, гэта мусіць быць тое мерапрыемства, якое аб'яднае “прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай, акадэмічнай і культурнай супольнасці, палітычных сіл і міжнародных партнёраў, зацікаўленых у забеспячэнні ўмоў для трывалага развіцця беларускай нацыі і яе захавання ў цяжкіх умовах інфармацыйнай вайны, рэпрэсій і татальнай русіфікацыі”.
Якія мэты ставяць перад сабой арганізатары антыканферэнцыі і што прымусіла звярнуцца менавіта да гэтай тэмы? Ці актуальныя для беларускага грамадства пытанні “трывалага развіцця” і што з гэтым развіццём у нас не так? Ці ёсць у беларускага грамадства рэсурсы для стварэння адпаведных умоў для захавання і развіцця нацыі ва ўмовах эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і яе намеснік, кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.