У Горках у каналізацыі здабываюць "бульбу і яблыкі ў вялікіх аб'ёмах"

Старшыня райвыканкама вырашаў праблему пастаянных засораў каналізацыі

Старшыня райвыканкама вырашаў праблему пастаянных засораў каналізацыі / gorkiv.by

У Горках у каналізацыі здабываюць "бульбу і яблыкі ў вялікіх аб'ёмах". Такая незвычайная інфармацыя прагучала на прыёме грамадзян, які праводзіў старшыня Горацкага райвыканкама Міхаіл Гулы. Жыхар аднаго з дамоў да вуліцы будаўнікоў паскардзіўся кіраўніку на "агульную для жыхароў праблему — пастаянныя засоры каналізацыі".

Як піша раённая газета, камунальнікі рэгулярна ачышчаюць трубу, а супрацоўнікі "Водаканала" яе прамываюць, "але праблема застаецца". Старшыня райвыканкама запатрабаваў тлумачэння. Кіраўнікі арганізацый заявілі, што жыхары не выконваюць правілы карыстання каналізацыяй. Таму адтуль выцягваюць самыя розныя рэчы, у тым ліку згаданыя садавіну і гародніну. У выніку Міхаіл Гулы вырашыў, што з жыхарамі дома трэба правесці сустрэчу і патлумачыць ім "дзейныя правілы і адказнасць".

У Горках у каналізацыі здабываюць "бульбу і яблыкі ў вялікіх аб'ёмах"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі