Мінскі аўтавакзал “Усходні” стане выставачным цэнтрам
Мінскі аўтавакзал “Усходні” стане выставачным цэнтрам. Чыноўнікі кажуць, што гэта будзе “унікальны гарадскі аб’ект”.
Дырэктар Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржмаёмасці Галіна Сцяпуранка паведаміла, што цяпер ідзе распрацоўка праекту. А пакуль рэканструкцыя будынка не пачалася, плошчы збіраюцца здаваць у арэнду, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.
Трохпавярховы будынак аўтавакзалу “Усходні” пустуе з 2016 года Дадаткова быў загружаны аўтавакзал “Цэнтральны”, які знаходзіцца ў зручным для пасажыраў месцы, і патрэба ва “Усходнім” знікла.