З Беларусі могуць паляцець самалёты на Сейшэлы

Сейшэльскія астравы

Сейшэльскія астравы / pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Сейшэльскіх астравоў аб паветраных зносінах. Указ быў падпісаны напярэдадні. У дакуменце вызначаны ўмовы ажыццяўлення палётаў, у тым ліку пасадкі і высадкі пасажыраў, прыняцця на борт і выгрузкі багажу, грузу і пошты. 

Весці перамовы і ў далейшым падпісаць пагадненне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый. У прэс-службе Лукашэнкі кажуць, што "рэалізацыя дакумента дасць магчымасць забяспечыць бяспеку палётаў і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Сейшэльскімі астравамі ў галіне паветраных зносін". 

У цяперашні час беларускія турфірмы прапануюць адпачынак на Сейшэльскіх астравах з вылетам з Мінска і перасадкай у Маскве. Кошт тураў пачынаецца ад 3,5 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі