Без камунізма: Люксембург — першая краіна з бясплатным грамадскім транспартам!
У Люксембургу з 29 лютага ўвесь грамадскі транспарт — чыгунка, аўтобусы і трамваі — стаў бясплатным. Выключэнне складаюць толькі першы клас у цягніках і некаторыя начныя рэйсы ў аўтобусах, паведамляе DW.
Як растлумачылі ў міністэрстве ўстойлівага развіцця герцагства, у структуру якога ўваходзіць дэпартамент транспарту, падобныя меры раней прымаліся асобнымі гарадамі, але ўпершыню яны распаўсюдзіліся на ўсю тэрыторыю асобна ўзятай краіны.
Паводле задумы ўладаў, гэты крок мусіць разгрузіць дарогі ад аўтамабіляў. Выдаткі ў памеры 41 мільёна еўра будуць пакрытыя за кошт падатковых збораў.
Зараз насельніцтва краіны складае 607 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.