Біткойн падзяліўся на дзве валюты
Біткойн, самая папулярная крыптавалюта, падзяліўся на дзве валюты. Цяпер існуюць класічны біткойн (BTC) і Bitcoin Cash (BCC). Здарылася гэта 1 жніўня. Як піша сайт meduza.io, падзел адбыўся для вырашэння шэрагу праблем крыптавалюты, у тым ліку і неабходнасці зрабіць праходжанне транзакцый хутчэйшым. Распрацоўшчыкі Bitcoin Cash павялічылі памер блока з 1 да 8 мегабайт і ўдасканалілі пратакол.
Цяпер, калі хтосьці хоча заплаціць новай валютай замест звычайных біткойнаў, неабходная згода ўсіх удзельнікаў здзелкі. Незаўважна падмяніць адны біткойны іншымі немагчыма. Дарэчы, на момант запуску Bitcoin Cash ацэньваўся ў 7-8 разоў танней, чым звычайны біткойн — 350-370 долараў.