Біяэнергетык, які працуе з Герасіменяй: Я не шаман, працую “па-светламу”

Біяэнергетык, які працуе з Герасіменяй: Я не шаман, працую “па-светламу”

Біяэнергетык Сяргей Касьяненка, з якім супрацоўнічае вядомая плыўчыха Аляксандра Герасіменя, выкладае сваё бачанне сітуацыі ў інтэрв’ю “Прессболу”. Раней былы трэнер зборнай Беларусі па плаванні Дзмітрый Манцэвіч назваў гэтага чалавека “шаманам” і сказаў, што Герасіменю трэба ратаваць.  Сама спартсменка сцвярджала, што парады Касьяненкі дапамагаюць ёй не толькі ў спорце, але і ў звычайным жыцці.

Касьяненка называе сваю дзейнасць “біяэнергетычнай псіхалагічнай працай” і сцвярджае, што яго методыкі не маюць ніякага дачынення да шаманства, у якім праца ідзе “не па-светламу”. Спецыяліст кажа, што распрацоўвае праграмы, якія дазваляюць падтрымліваць тонкія целы чалавека ў балансе, а гэта дапамагае ў падрыхтоўцы спартсмена. Паводле біяэнергетыка, яго метады — гэта альтэрнатыва фармакалогіі.

Сваіх кліентаў Касьяненка выдаваць не хоча па этычных меркаваннях і кажа, што публікацыі на гэтую тэму выстаўляюць Аляксандра Герасіменю ў нявыгадным святле.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі