"Арыштаваная кватэра не ў маёй уласнасці" — Аляксандра Герасіменя

Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё
Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё

Аляксандра Герасіменя не апратэстоўвала вынікі завочнага суда ў Беларусі, бо яе ніяк афіцыйна не інфармавалі. Пра гэта яна распавяла ў каментары "Нашай Ніве".

Як распавядала Еўрарадыё, 26 снежня Герасіменю і Аляксандра Апейкіна завочна асудзілі на 12 гадоў за стварэнне Беларускага фонду спартовай салідарнасці і заклікі да санкцыяў. Ім налічылі шкоду на сотні тысяч долараў.

Суд пастанавіў, каб у Герасімені арыштавалі кватэру, грошы на рахунках (больш за 48 тысяч долараў), машыну Land Rover, мабільнікі, машынамесца, халадзільнік, акустычную сістэму. Гэта ўсё пойдзе на аплату грамадзянскага пазову.

Пра арыштаваную маёмасць плыўчыха адказвае так: "Арыштаваная кватэра не ў маёй уласнасці, як і гараж і ўсё, што ўнутры кватэры і гаража. Гэта кватэра майго блізкага сваяка, і там прапісаная, акрамя мяне і мужа, дачка, таму я не ведаю, як яны могуць яе забраць. Але ж у нашай краіне няма ніякіх законаў".

Па словах спартоўкі, кватэру арыштавалі яшчэ да прысуду, але нічога там не забралі. "Мы маем яшчэ месяц, каб нешта з яе забраць і паспрабаваць нешта зрабіць", — кажа яна.

Герасіменя кажа, што прысуд нічога не змяніў у яе жыцці. Адразу пасля прысуду яна напісала ў сацсетках: "Завочна вы мяне можаце нават расстраляць!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі