Аляксандра Герасіменя разводзіцца з мужам Яўгенам Цуркіным

Аляксандра Герасіменя / З архіву Еўрарадыё
Аляксандра Герасіменя / З архіву Еўрарадыё

Беларуская плыўчыха, медалістка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя разводзіцца з мужам Яўгенам Цуркіным, экс-плыўцом зборнай Беларусі, піша wyborcza.pl. "Мы рассталіся ў Польшчы, — кажа Герасіменя. — Я магу сама паклапаціцца пра сябе і сваю сям'ю".

Аляксандра Герасіменя ўзяла шлюб з Яўгенам Цуркіным у 2017-м. Праз год яна нарадзіла дачку, якую назвалі Сафіяй. "Мама са мной, яна клапоціцца аб дзіцяці, калі я на працы, — кажа Герасіменя. — Я дам рады".

Аляксандра Герасіменя — трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні. Спартыўную кар'еру яна скончыла ў 2019-м, у 2020 годзе падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі. Была вымушана выехаць за мяжу, увайшла ў Свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі, ачольвала Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (пакінула яго вясной 2022-га з-за "рознагалоссяў"). Вясной 2021-га на Герасіменю ў Беларусі пачалі крымінальную справу. У канцы мінулага года яе "пакаралі" ў РБ за яе дзейнасць у Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці 12 гадамі калоніі. "Завочна вы мяне можаце нават расстраляць!", заявіла тады яна.

Аляксандра Герасіменя разводзіцца з мужам Яўгенам Цуркіным
Яўген Цуркін і Аляксандра Герасіменя / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі