Герасіменя, Ляўчук, Бахарэвіч атрымаюць ад Рады БНР медалі Ордэна Пагоні
Медаль Ордэна Пагоні
З нагоды чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну Рада БНР аб'явіла пра новыя ўзнагароджванні. За заслугі ў барацьбе за волю і незалежнасць Беларусі медалі Ордэна Пагоні атрымаюць плыўчыха Аляксандра Герасіменя і спявачка Маргарыта Ляўчук. Прозвішчы яшчэ чатырох чалавек "не публікуюцца дзеля меркаванняў бяспекі". Вядома, што сярод іх — палітвязні.
"Як выбітныя грамадскія і культурніцкія дзеячы" медалём Ордэна Пагоні ўзнагароджаныя пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, грамадская дзеячка Аліна Нагорная і добраахвотнік з пазыўным “Оксон”. Пасмяротна ўзнагароджаны баец беларускага атрада “Атам”, які "гераічна загінуў на вайне супраць расійскіх агрэсараў".
Медалём БНР "За баявыя заслугі" ўзнагароджаныя 6 байцоў медычнай службы Палка імя Кастуся Каліноўскага (трое — асноўнымі медалямі, трое – афіцэрскімі), а таксама адзін баец спецпадраздзялення Узброеных сіл Украіны, беларус, выхаванец “Белага лёгіёна” (афіцэрскім медалём).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.