Болей за палову беларускіх прадпрыемстваў летась працавалі ў “нуль”

Болей за палову беларускіх прадпрыемстваў летась працавалі ў “нуль”

Каля 60% беларускіх прадпрыемстваў па выніках мінулага года працавалі стратна або з нізкай рэнтабельнасцю. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя аб фінансавых выніках іх працы.

З 7 896 арганізацый, якіх улічвае Белстат, нерэнтабельнымі былі 1800 юрыдычных асобаў, яшчэ амаль 3 тысячы суб’ектаў гаспадарання мелі рэнтабельнасць да 5%.

Найбольшая колькасць стратных арганізацый зафіксаваная ў сельскай гаспадарцы (501) і ў прамысловасці (436).

У параўнанні з 2014 годам колькасць нерэнтабельных арганізацый, якія ўлічвае афіцыйная статыстыка, павялічылася на 24%.

Вырасла і колькасць арганізацый, якія атрымалі страты. Калі ў 2014 годзе было 1 128 такіх суб’ектаў гаспадарання, то ў 2015 годзе да іх аднеслі ўжо 1600 юрыдычных асобаў. Пры гэтым страта, атрыманая такімі арганізацыямі, склала 42,8 трыльёна рублёў і павялічылася ў 2,2 разы ў параўнанні з узроўнем 2014 года, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі