Больш за 65 тысяч чалавек ўдзельнічалі ва ўрачыстым мітынгу ў Брэсце

Больш за 65 тысяч чалавек узялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Спачатку ў горадзе адбылося святочнае шэсце, у якім узялі ўдзел ваеннаслужачыя Брэсцкага гарнізона, а таксама 76-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі са Пскова, якая ў 1944 годзе вызваляла Брэст, выхаванцы кадэцкага корпуса са Слоніма, кадэцкіх класаў з Брэста, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і навучальных устаноў горада.

У першых шэрагах калоны на аўтамабілях "УАЗ" праехалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Шматтысячная калона пад духавы аркестр прайшла ад плошчы Леніна да мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

Пасля гэтага на плошчы цырыманіялаў у Брэсцкай крэпасці былі ўскладзены гірлянды з кветак да святога некропаля і кветкі да Вечнага агню. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінулых абаронцаў Айчыны.

Падчас урачыстага мітынгу, у якім узялі больш за 65 тысяч чалавек, на святлодыёдным экране былі паказаны кадры кінахронікі, якія расказваюць пра абарону Брэсцкай крэпасці, баі за Смаленск, Маскву, пра Сталінградскую бітву, Курскую дугу, аперацыю "Баграціён", а таксама пра ўзяцце Берліна, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі