Больш за 90% украінцаў гатовыя трываць жыццё без святла і без цяпла — Зяленская
Алена Зяленская / bbc.com
Больш за 90% украінцаў гатовыя два-тры гады трываць жыццё без святла і без цяпла. Але пры ўмове, што бачная перспектыва ўступлення Украіны ў ЕС. Пра гэта ў інтэрв'ю "Бі-Бі-Сі" заявіла першая лэдзі Украіны Алена Зяленская. Яна спаслалася на вынікі сацыялагічнага апытання. Па яе словах, украінцы хочуць быць у еўрапейскай сям'і на роўных.
"Я думаю, што мы ўсе спадзяемся, што гэтага не будзе [гадоў жыцця без святла і цяпла], — працягвае Зяленская. — Мы ўсе вельмі спадзяемся на тое, што ўсё скончыцца. Ведаеце, лёгка бегчы марафон, калі ты ведаеш, колькі кіламетраў. Мы, на жаль, не ведаем, колькі кіламетраў, мы павінны разлічваць свае сілы. Гэта складана. Часам бывае вельмі складана, але потым знаходзяцца нейкія новыя эмоцыі, якія дапамагаюць нам утрымацца".
Энергетычная інфраструктура Украіны перыядычна трапляе пад расійскія ракетныя ўдары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.