Больш за паўмільёна беларусаў зрабілі прышчэпкі ад грыпу
У Беларусі супраць грыпу прышчэплена больш за 526 тысяч чалавек, сярод якіх прыкладна 135 тысяч дзяцей. Як паведамілі ў аддзяленні імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, за дзяржаўныя сродкі прышчэпкі зробілі больш за 497 тысяч чалавек.
Паводле інфармацыі медыкаў, пакуль у краіне захворванне на грып не дасягнула эпідэмічнага ўзроўню. Так, з 3 па 12 снежня ў кантрольных гарадах Беларусі зарэгістарвана 48,5 тысяч выпадкаў захворвання на ВРВІ і грып, што на 1,7% вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года і на 2,9% ніжэй у параўнанні з мінулым тыднем.
У Салігорску і Магілёве ў гэты перыяд было адзначана аднадзённае перавышэнне эпідэмічнага парогу, затым захворванне на ВРВІ і грып знізілася да неэпідэмічнага ўзроўню. Уздым захворвання на грып чакаецца медыкамі ўжо ў пачатку студзеня 2008 года.
БелаПАН