Бранскага "рэйкавага партызана" шукаюць у Беларусі — "Флагшток"
Дыверсія на чыгунцы пад Бранскам / smotrim.ru
Чалавека, які можа мець дачыненне да выбуху на чыгунцы пад Бранскам, шукаюць у Беларусі, піша "Флагшток".
Упершыню паведамленне пра пошук чалавека з імем Эдуард з'явілася 5 траўня ў сацсетках аўтапаркаў і тг-канале гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. У гэтай абвестцы было пазначана імя, імя па бацьку, прозвішча і дата нараджэння.
7 траўня ў аўтамабільным чаце Мазырскага раёна зʼявілася ўдакладненне, што Эдуарда шукаюць "у сувязі са здзяйсненнем цяжкага злачынства".
"Флагшток" звярнуўся да Беларускіх Кіберпартызанаў. Тыя кажуць, што беларусаў з такімі пашпартнымі данымі не існуе, а сістэма распазнавання твараў не знайшла ў беларускай пашпартнай сістэме чалавека, які быў бы падобны на фота з аб'явы.
1 траўня на чыгунцы пад Бранскам адбылася дыверсія, у выніку якой пад адхон пайшоў грузавы цягнік Беларускай чыгункі. Згарэў лакаматыў і некалькі вагонаў. Праз пару дзён на чыгунцы пад Бранскам адбылася яшчэ адна дыверсія з сыходам цягніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.