Брэсцкі мытнік краў моцнадзейныя прэпараты
Брэсцкі мытнік краў моцнадзейныя прэпараты / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У Брэсце вынеслі абвінаваўчы прысуд па справе аб крадзяжы і продажы моцнадзейных прэпаратаў, паведамляе сайт Генпракуратуры.
Фігурантамі справы сталі мытнік Ш. і яго прыяцель-брастаўчанін Ц. Паводле звестак пракуратуры, у чэрвені 2022-га мытнік з выкарыстаннем службовага становішча скраў партыю прэпаратаў, у тым ліку моцнадзейных. 6 ліпеня ён прадаў іх за 3335 долараў свайму знаёмаму.
Праўда, на наступны дзень дома ў гэтага прыяцеля адбыўся ператрус, і міліцыянты канфіскавалі набытыя рэчывы.
Падчас следства выявілася, што Ц. і раней займаўся набыццём і збытам моцнадзейных рэчываў. У 2020 годзе ён, напрыклад, спрабаваў пераслаць 103 таблеткі ў ЗША.
Мытніка асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі і аштрафавалі на 37 000 рублёў (1000 базавых велічыняў). Яму забаранілі займаць пэўныя пасады на 5 гадоў, а таксама спагналі даход, атрыманы незаконным шляхам. Яго прыяцелю прысудзілі 6 гадоў пазбаўлення волі і аштрафавлі таксама на 37 000 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.