Брэсцкія камуністы паміж Леніным і Янам Паўлам ІІ (фотарэпартаж)
А 10-й невялікая купка "парламенцкіх" камуністаў з ПКБ прынесла свае сцягі і кветкі да Леніна на аднайменным пляцы ля аблвыканкаму.
Многіх Ленінаў у Брэсце ўжо не стала. Тут, ля мясакамбіната, яшчэ нядаўна стаяў мажны, мясісты Ільіч з бетону.
Гэта фрагмент з "вайны графіці" на аўтобусным прыпынку ля Цэнтральнай гарадской больніцы на ўскрайку горада.
А тым часам на пляц Леніна падцягнуліся афіцыйныя ўлады і афіцыйныя камуністы з КПБ. Аркестр граў рэпертуар савецкіх часоў. Між тым Ленін трапіў пальцам у неба. Дарэчы, паблізу стаіць адбудаваны з краязнаўчага музея касцёл і ля яго — помнік Яну Паўлу ІІ.