Brutto выпусцілі жывы канцэрт і прысвяцілі яго Дню Незалежнасці Беларусі
Brutto выпусцілі першае live-відэа "BRUTTO. LIVE IN ATLAS" і прысвяцілі яго Дню Незалежнасці Беларусі:
"Мы прысвячаем гэты выступ Дню Незалежнасці Беларусі і верым, што на Атласе Света не застанецца месцаў, дзе мастацтва знаходзіцца пад забаронай!!!", — каментуюць відэа ў сваёй суполцы ў Facebook музыкі.
Праўда, якому менавіта Дню Незалежнасці прысвечанае відэа — афіцыйнаму (3 ліпеня) ці неафіцынаму (27 ліпеня), Сяргей Міхалок і каманда не ўдакладняюць.