Будучыня Беларусі пры Лукашэнку — Паўночная Карэя. Стрым з Кныровічам
Беларусь хутка будзе паўночнейшая за Карэю
Санкцыі ўводзяцца пакет за пакетам. І вось ужо відавочна пасумнелы прэм'ер Галоўчанка разважае пра $ 16–18 млрд страт у экспарце. І, хоць і абяцае пераарыентацыю на іншыя рынкі, голас яго не вясёлы. А яго першы намеснік расказвае дэпутатам пра праблемы ў лагістыцы, вытворчасці, гандлі. Як хутка Беларусь стане Паўночнай Карэяй?
Наколькі эканоміка Беларусі ўспрымальная да санкцый? Ці дапаможа ёй наяўнасць побач вялізнага (у параўнанні з ёй, беларускай эканомікай) і адносна адкрытага расійскага рынку? І галоўнае, калі ўся гэтая санкцыйная сцяна надоўга, то дзе дно? Разважаем пра гэта з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.