"Будзьма!" паказала, як будзе выглядаць святочны каляндар да стагоддзя БНР

"Будзьма!" паказала, як будзе выглядаць святочны каляндар да стагоддзя БНР

Акрамя каляндара з папулярнай серыі "Не маўчы па-беларуску!" на 2018 год, у наступным годзе "Будзма!" выпусціць яшчэ адзін каляндар. Ён назывецца "Адрасы БНР. 1918 – 2018" і прысвечаны 100-гадоваму юбілею стварэння Беларускай народнай Рэспублікі.

На старонках каляндара змяшчаюцца звесткі пра 12 будынкаў, у якіх адбываліся падзеі, звязаныя з БНР. Гэта Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года праходзіў гістарычны Першы Усебеларускі з’езд; дом купца Мураўёва ў Гродне, дзе месціўся ўрад БНР пасля выезду з Мінска; будынак Беларускай місіі ў Рызе і іншыя дамы ў Вільні, Коўна, Празе, Таліне і нават Нью-Ёрку!

"Будзьма!" паказала, як будзе выглядаць святочны каляндар да стагоддзя БНР
Менавіта ў сакавіку 1918 года была абвешчаная Беларуская народная Рэспубліка. Фота: budzma.by

Кожны з “адрасоў БНР” прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.

Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар, паведамляе budzma.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі