Бульба пра візіт Пазняка ў Бахмут: цяпер Украіна будзе раскручваць гэты праект
Зянон Пазняк у Бахмуце / Еўрарадыё
Візіт лідара “Вольнай Беларусі” Зянона Пазняка ў Бахмут не здзівіла стваральніка “Белага Легіёну” Сяргея Бульбу. У размове з Еўрарадыё ён распавёў, што ва Украіне праводзіліся своеасаблівыя “агледзіны”. Там абіралі прадстаўніка беларускіх дэмсілаў для супрацы.
— Я ведаў, што Украіна праводзіць “кастынг”, на каго ставіць. Разбіраліся варыянты, багата яны людзей збіралі. Напэўна, выбралі гэтых людзей. Чаго тут здзіўляцца?
Напэўна, будуць раскручваць гэты праект, спрыяць яму у тым ліку медыйна. Вось, глядзіце, колькі плюсаў адразу знайшлі ў тым, што плашчу Зянона 30 гадоў. І параўналі з кубачкам Ціханоўскай. Бачце, у Зянона плашч меней каштуе, чым у некаторых — кубачак. Каб зрабіць з гэтага нешта такое, трэба дужа пастарацца, калі шчыра.
Беларусам можа не падабацца, што украінцы нібыта пачалі перавыбары лідара дэмсіл на свой густ. Бульба заўважае, што трэба ад пачатку разумець, што ўсе добраахвотніцкія падраздзелы, што сфарміраваныя ва Украіне, таксама папросту не маюць права дзейнічаць там самастойна.
— Усе нацыянальныя падраздзяленні, якія дзейнічаюць ва Украіне, не самастойныя, гэта відавочна. Ніхто не дазволіць ніякай махноўшчыны і фарміраванняў, якія будуць на свой густ гойсаць па Украіне.
Поўную размову са стваральнікам “Белага Легіёну” слухайце на Ютуб-канале Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.