Бяляцкага не дапыталі, бо не знайшлі следчага, які ведае беларускую мову

Бяляцкага не дапыталі, бо не знайшлі следчага, які ведае беларускую мову

Допыт праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў Следчым камітэце не адбыўся. 

Як піша праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), Бяляцкі запатрабаваў весці допыт і пратакол допыту па-беларуску. Гэта стала непераадольнай перашкодай для следчых. У выніку допыт быў перанесены на пятніцу, 9 красавіка.

Як распавядала Еўрарадыё, допыты праваабаронцаў адбываюцца сёння па ўсёй Беларусі. Яны праводзяцца ў рамках крымінальнай справы па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэса — "Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці". За гэта пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі