Бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць паміж Беларуссю і Ізраілем

Бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць паміж Беларуссю і Ізраілем

26 лістапада набывае моц пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Ізраілем. Візы адмененыя для грамадзян, якія падарожнічаюць з турыстычнай мэтай.

Міжурадавае пагадненне аб адмене віз Беларусь і Ізраіль падпісалі 19 верасня 2014 года. Беларусь ратыфікавала адпаведныя дакументы яшчэ на пачатку 2015 года, а ізраільскі затрымаўся з ратыфікацыяй, бо ў краіне адбываліся датэрміновыя парламенцкія выбары. Адмену візавага рэжыму з Беларуссю кабінет міністраў Ізраіля зацвердзіў толькі сёлета 16 жніўня.

У каментары БелаПАН часовая павераная ў справах Ізраіля ў Беларусі Юлія Рачынскі патлумачыла, што візы не патрэбныя толькі турыстам. Грамадзяне Беларусі, якія едуць з іншай мэтай, па-ранейшаму павіны атрымоўваць візу.

Дыпламат кажа, што дадатковыя дакументы для турпаездкі ў Ізраіль беларусам браць не абавязкова. Калі яны асцерагаюцца праблемаў з памежнікамі, то могуць узяць з сабой альбо нумар пасведчання асобы грамадзяніна Ізраіля, які іх запрашае, альбо копію пасведчання асобы для прад'яўлення памежнікам, паведамляе Рачынскі. Астатнія дакументы беларускія грамадзяне могуць браць па сваім меркаванні. Так, турысты могуць дадаткова даць памежнікам турыстычную праграму, пацверджанне браніравання гатэля.

У выпадку адмовы ва ўездзе ў Ізраіль беларускія грамадзяне будуць мець магчымасць на працягу двух сутак абскардзіць гэтае рашэнне. Турыстам рэкамендуецца перад паездкай даведацца нумар тэлефона консульскага аддзелу беларускай амбасады ў Ізраілі, каб мець магчымасць звярнуцца па юрыдычную дапамогу пры неабходнасці.

Фота: ru.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі