Быкоўскі: Беларускае заканадаўства ў інтэрнэце — узор "нацыянальнага эгаізму"

Быкоўскі: Беларускае заканадаўства ў інтэрнэце — узор "нацыянальнага эгаізму"

19 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хаўлінем Чжао. Па словах кіраўніка Беларусі, свету неабходны новы глабальны механізм для рэгулявання інтэрнэту. Лукашэнка заявіў, што ў кантролі за інтэрнэтам не павінна быць нейкага нацыянальнага эгаізму, і прапанаваў ўлічыць досвед Кітая. Між тым, гэтая краіна займае апошняе месца ў свеце па адкрытасці інтэрнэту.

У каментары Еўрарадыё медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі выказаў меркаванне, што цяпер гаворка пра ўзмацненне кантролю за інтэрнэтам ідзе на ўзроўні абстрактных паняццяў. Але тое, якім чынам сёння ў Беларусі кантралюецца інтэрнэт, цалкам адпавядае эпітэту "нацыянальны эгаізм":

Быкоўскі: Беларускае заканадаўства ў інтэрнэце — узор "нацыянальнага эгаізму"

Быкоўскі"У Беларусі заканадаўства, якое тычыцца розных сфераў інтэрнэту, мае ахоўную функцыю. То бок, дзяржаўныя інстытуты ахоўваюць тое, што яны лічаць справядлівым, правільным і г.д. ад магчымага ўплыву звонку. З гэтым звязана фактычнае захаванне манаполіі на інтэрнэт. Ёсць заканадаўства, якое кантралюе карыстальнікаў інтэрнету або канечныя прыстасаванні, якім яны карыстаюцца. Яно насамрэч не тое, што ідзе насуперак сусветным тэндэнцыям, але яно ставіць пытанні, якія не ўзнікаюць у заходніх краінах... Наша заканадаўства ў гэтым сэнсе цалкам адпавядае таму эпітэту "нацыянальны эгаізм".

На думку Быкоўскага, у Беларусі ёсць шмат недапрацовак у гэтай галіне. І беларускія нормы абмяжоўваюць правы карыстальнікаў інтэрнэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі