Былая намесніца старшыні АГП Антаніна Кавалёва выйшла на волю
Антаніна Кавалёва / facebook.com/unitedcivilparty
Палітзняволеная Антаніна Кавалёва выйшла на волю, паведамляе Аб'яднаная грамадзянская партыя.
Кавалёву пакаралі 1 годам пазбаўлення волі нібыта за актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт.342 КК). Гаворка ідзе пра марш у 2020 годзе. Яна знаходзілася ў зняволенні з 27 ліпеня 2022 года.
Па тым жа абвінавачванні кіраўніку АГП Мікалаю Казлову прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі, кіраўніку мінскага аддзялення АГП Аксане Аляксеевай — 1,5 гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.