Былы дырэктар "Мінскканцэрта" асуджаны на 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі

Былы дырэктар "Мінскканцэрта" асуджаны на 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі

Былы дырэктар "Мінскканцэрта" Андрэй Мікуцэвіч асуджаны на 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда. Яго прызналі вінаватым у хабарніцтве і паўторным хабарніцтве ў асабліва буйным памеры за дамовы на паслугі без конкурсу. Было падлічана, што хабару за дзевяць гадоў ён атрымаў больш за 250 тысяч рублёў.

Справу Мікуцэвіча разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска. ІП, які даваў хабар, атрымаў "хатнюю хімію".

Пра затрыманне Андрэй Мікуцэвіча стала вядома вясной 2020-га.

Мікуцэвіч у 2016 годзе прызнаваўся "Мінчуком года".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі