Былы старшыня "Беллегпрама" прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі

Былы старшыня "Беллегпрама" прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі

Былы старшыня канцэрна "Беллегпрам" прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне Міхаіл Сучкоў будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гродзенскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабару (ч. 3 арт. 430 КК), злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК), у замаху на злачынства (ч. 1 арт. 14).

Былая дырэктарка Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі Валянціна Вянскоўская асуджаная на 6,5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яе прызналі вінаватай па 5 артыкулах Крымінальнага кодэксу, у тым ліку — "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі", "атрыманне хабару". Вянскоўская, як і Сучкоў, 5 гадоў не змогуць займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных абавязкаў.

Таксама быў асуджаны і намеснік дырэктара ТАА "Флексамір". За "замах на злачынства" і "дачу хабару" ён атрымаў 4 гады абмежавання волі.

БЕЛТА нагадвае, што службовыя асобы былі затрыманыя ў лютым 2014 года. Праваахоўнікі высветлілі, што былы кіраўнік "Беллегпрама" "ствараў умовы для атрымання хабару". Умовы здзелкі абмяркоўваліся падчас аплачанага адпачынку сям'і экс-дырэктара з пасярэднікамі на Канарах. Сучкоў хацеў атрымаць не менш за мільён еўра. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі