"Чалы на канікулах": да чаго прывядуць санкцыі ў такім дызайне?
Сектаральныя санкцыі, прынятыя Еўрасаюзам, апынуліся не такімі жорсткімі, як чакалі праціўнікі Аляксандра Лукашэнкі. Але на наступную раніцу пасля іх увядзення Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега былі пераведзеныя пад хатні арышт. Ходзяць чуткі, што з гомельскай калоніі будуць вызваленыя Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова і Наталля Хершэ.
Чаму санкцыі былі прынятыя менавіта ў такім "дзіравым" дызайне? На што яны мусяць націснуць, як мусяць спрацаваць? Ці пагражаюць яны ўвогуле беларускім уладам? Еўропа ізноў схіляецца да дыялогу, як было пасля разгрому апазіцыі ў 2006 і 2010 гадах? Абмяркоўваем усё гэта з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.