Чалы: Пачынаем назіраць змену рэжыму функцыянавання Лукашэнкі
Незалежны аналітык Сяргей Чалы ў чарговым стрыме на сваім YouTube-канале паразважаў пра тое, што сістэма ўлады Аляксандра Лукашэнкі пераходзіць у "якасна новы стан".
Чалы: "Я думаю, мы пачынаем назіраць змену рэжыму функцыянавання Лукашэнкі. Ад імпульсіўных дзеянняў, якія выдаваліся за нейкую пазітыўную рэакцыю ("Я ў момант прыняў рашэнне"), хутчэй за ўсё сістэма пераходзіць у стан паралічу, таму што праблем, з якімі даводзіцца спраўляцца, становіцца ўсё больш, а рычагоў кіравання гэтымі праблемамі становіцца ўсё менш".
Пакуль Сяргей Чалы кажа, што гэта "здагадка". І наколькі ён мае рацыю, можна будзе меркаваць па далейшых падзеях у Беларусі. Але ўжо цяпер незалежны аналітык заўважае, што "сістэма не працуе без таго, каб ёй падаў нейкі зразумелы сігнал Лукашэнка". А ён такога сігналу не падае.
Нагадваем, што на Еўрарадыё пачала выходзіць легендарная “Эканоміка на пальцах” з Сяргеем Чалым і Паўлам Свярдловым на месцы вядучай праграмы, палітзняволенай Вольгі Лойка. Новы выпуск — у панядзелак а 16-й гадзіне па мінскім часе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.