Чаму Беларусь не Аргенціна і ў чым паразумеліся Мінск і ААН — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Лукашэнка абраў дзень прызначэння дэпутатаў, які чамусьці назвалі “адзіным днём галасавання”. А каб ніякіх сюрпрызаў у гэты святочна-буфетны дзень не здарылася, так званыя сілавікі працягваюць зачыстку — дайшлі да ліквідацыі такіх небяспечных структур, як Клуб авіямадэльнага спорту і Яхт-клуб. І гэта не адзіныя поспехі: днямі ў КДБ пахваліліся “паспяховай спецаперацыяй”, у выніку якой здабылі шмат размешчанай у адкрытым доступе інфармацыі пра дзейнасць апазіцыі ў выгнанні.

Што агульнага ў лукашэнкаўскага Савета Рэспублікі і ААН? Ці накіруе АБСЕ сваіх прадстаўнікоў у Беларусь назіраць за прызначэннем загадзя абраных людзей “дэпутатамі”? Ці стала “аперацыя КДБ” паразай для дэмакратычных сіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі